На Вялікдзень мы едзем у непаўторнае месца, вёску Бездзеж, дзе захаваўся адзіны ў свеце велікодны абрад «Стрылка». Захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе са старадаўніх часоў, таму што абрад гэты тут берагуць і беражліва перадаюць з пакалення ў пакаленне.
Удзел у «Стрылцы» могуць прымаць толькі жанчыны. Ад мала да вяліка. Пасля Велікоднай службы ў царкве ўся вёска высыпае на плошчу, (па мясцоваму – «місто») I зацягваюць вельмi рэдкi спеў карагоднай песні “Ты лыты, лыты, стрылка”, які настаўляе людзей весці сябе прыстойна, каб не страціць чалавечае аблічча.
Спачатку карагод пачынаюць дзяўчынкі. Гэта зярняткі, якія дадуць будучы ўраджай. Да іх далучаюцца старэйшыя дзяўчаты, затым жанчыны. І так уся вёска ідзе ў карагодзе.Жанчыны звяртаюцца да вышэйшых сілаў, каб яны даравалі багаты ўраджай і дабрабыт, збераглі ад бед і няшчасцяў.
Пасля непасрэднага ваджэння карагоду, яго ўдзельнікі гуляюць у гульні: “В бытушкы”, “Чые яйцэ далый закотыца”, “Кулікало”, таньчаць “Карапэт”, “Ночку”, “Коханочку”. Тут ужо могуць далучацца і мужчыны!
«Стрылка » яшчэ характэрная тым, што ўсе бездежанки будуць у сваіх непаўторных народных касцюмах і фартушках. Фартушкі-гэта візітная картка вёскі. Яны нібы творы мастацтва, вытканыя з найтонкай ніткі, вышытыя ўручную.
Дарэчы, у Бездзежы ёсць і адзіны ў свеце музей фартушкоў, у які мы абавязкова зазірнем. Даведаемся, як ткалі і вышывалі фартушкі, які сакральны сэнс яны неслі, як іх збераглі. У музеі 300 фартушкоў і няма ніводнага аднолькавага.
Бярыце свае кулічы, якія сьпячэце напярэдаднi, фарбаваныя яйкі. Мы іх абавязкова асвяцім у Свята-Траецкай царкве. Пагуляем у біткі, прымем удзел у абрадзе і абрадавых гульнях.
Гэта будзе неверагодна светлы і запамінальны Вялікдзень.
Мы едзем на » Стрылку » 20 красавіка
Стаўце +, і мы дашлем праграму
КОШ ПРАГРАМЫ 145 РУБЛЕў
Отзывы
Отзывов пока нет.